У Нацыянальны банку апавялі, колькі грошай цяпер у дзяржаўным скарбе


Нацыянальны банк Беларусі абнавіў на сваім сайце інфармацыю пра стан золатавалютных рэзерваў. На дзень 1 лістапада ў дзяржаўным скарбе — $ 8,147 млрд. Месяц раней гэтая сума была на $ 222,1 млн меншая. 

Нацыянальны банк Беларусі.
Фота: sb.by

Дзяржаўны скарб пачаў павялічвацца пасля нязначнага спаду ў пачатку восені. Гэтак, у верасні было $ 7,991 млрд, у кастрычніку $ 7,925 млрд. Аднак у параўнанні з пачаткам года ЗВР скараціліся на $ 277,9 млн.

У 2023 годзе аб’ём ЗВР зніжаўся з красавіка да ліпеня, пасля чаго пачаў пакрысе павялічвацца. Такая сітуацыя была і ў 2022-м. У параўнанні з пачаткам мінулага года дзяржаўны скарб на сёння схуднеў на $ 495,5 млн: на 1 студзеня 2022-га ЗВР складалі $ 8,425 млрд.

Дзякуючы таму, што Нацбанк вярнуўся да практыкі раскрыцця структуры ЗВР, можна зрабіць выснову, што на іх цяперашняе павелічэнне найперш паўплываў рост кошту золата: кошт гэтай пазіцыі ў складзе актываў павялічыўся на $ 217,9 млн з $ 3,238 млрд да $ 3,456 млрд. Запасы замежнай валюты ў сваю чаргу засталіся прыкладна на тым жа ўзроўні.

Адзначым, што мінімальнае значэнне міжнародных рэзервовых актываў, якое ўстанавіў урад, роўнае $ 6 млрд. Такім чынам, у ЗВР захоўваюць запас на $ 2 млрд. 

Аналітыка
Беларусь перастала назапашваць валюту. Эканаміст: у нас праблемы
2023.09.12 16:15

belsat.eu

Стужка навінаў