«La Repubblica»: NATO папярэдзіла пра магчымы пуск ядравай супертарпеды «Пасэйдон»


Выведка NATO адправіла ключавым краінам-удзельніцам Альянсу справаздачу аб перамяшчэннях расейскай падлодкі «Белгарад» і магчымым выпрабаванні супертарпеды «Пасэйдон», паведаміла італьянская газета «La Repubblica».

Субмарына «Белгарад» – база для мікрасубмарынаў і падводных беспілотнікаў.
Фота: «НИА-Красноярск» / goodfon.ru

Газета папярэдзіла, што тарпеда «Пасэйдон», абсталяваная ядраваю боегалоўкаю, можа выклікаць радыеактыўнае цунамі. Эфект ад яе пуску эксперты супастаўляюць з запускам міжкантынентальнай балістычнай ракеты.

Пры гэтым спадарожнікі ЗША з інфрачырвонымі сэнсарамі для адсочвання расейскіх ракетаў у выпадку з «Пасэйдонам» зробяцца неэфектыўнымі: «супертарпеда была спраектаваная так, каб выпраменьваць вельмі мала цяпла і бясшумна рухацца з хуткасцю больш за 100 км/г», адзначылі ў «La Repubblica».

Згаданая выведка мяркуе, што«Белгарад» не выходзіў за межы Белага мора і праводзіць там выпрабаванні.

Што гэта за субмарына

Падводны човен К-329 «Белгарад» праекту 09852 мае ўнікальную канструкцыю. Пра гэта ў пачатку верасня пісалі расейскія «Известия». Пад дном перададзенай флоту 8 ліпеня субмарыны месціцца адмысловы стыкоўны адсек для размяшчэння атамных глыбакаводных станцыяў – тыпу субмарынаў, якія ёсць толькі ў расейскім флоце. Акрамя таго, праз гэты люк могуць запускацца апараты для абслугоўвання міжкантынентальных тарпедаў «Пасэйдон», якія «спяць» на дне.

Пры гэтым субмарына можа абсталёўвацца шасцю «Пасэйдонамі», якія лічацца зброяй суднага дня, здольнай паразіць практычна ўсе прыбярэжныя часткі Злучаных Штатаў. На думку «JB Press», «Белгарад» – наймагутнейшая ў свеце субмарына.

Hавiны
ЗША не бачаць падставаў для перагляду ўзроўню гатовасці ядравых сілаў стрымлівання
2022.09.28 11:42

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў