У школах Беларусі ўводзяць факультатыў «Азбука маральнасці»


У Беларусі ў вучняў другіх і трэціх класаў з’явіцца новы факультатыў – «Азбука маральнасці». Яго праграма была зацверджаная Міністэрствам адукацыі Беларусі і апублікаваная 3 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik

Праграма факультатыву разлічаная на 34 гадзіны для вучняў другіх класаў і 35 гадзінаў – для трэцякласнікаў. Гэта адпавядае аднаму ўроку на тыдзень цягам навучальнага года.

У праграме 8 модуляў: «Уводзіны», «З чаго пачынаецца Радзіма?», «Маральныя падставы камунікацыі. Культура камунікацыі», «Добрымі справамі мы напоўнім свет», «Азбука маральнасці ў сям’і», «Азбука маральнасці ў школе», «Экалагічная культура чалавека», «Чалавек працаю славіцца».

Hавiны
У першакласнікаў з’явіцца новы прадмет – генацыд беларускага народу
2023.11.15 08:04

Актуальнасць новага факультатыву абумоўленая, паводле Міністэрства адукацыі, тым, што «Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 г. № 82, вызначаны змест выхавання, якое грунтуецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народу, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы».

Малодшы школьны ўзрост, 7–10 гадоў, абраны для факультатыву, бо ён, паводле Міністэрства адукацыі, «ёсць сенсітыўным перыядам для засваення сацыяльных нормаў і фармавання сацыяльна значных якасцяў асобы».

Hавiны
Беларускім школьнікам зробяць факультатыў «Мая Айчына». Навучаць, што Лукашэнка – прэзідэнт
2024.01.27 13:49

Чакаецца, што ў выніку вывучэння факультатыву вучні другіх класаў будуць ведаць, як паводзіцца падчас выканання дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусі, называць нацыянальная сімвалы Беларусі, наладжваць даверчыя ўзаемаадносіны з людзьмі (у сям’і, школе, грамадстве), знаходзіць шляхі выйсця з канфліктных сітуацыяў, тлумачыць сэнс прыказак пра радзіму, сям’ю, сяброўства, дабрыню, працу, весці запісы ў дзённіку добрых справаў.

Ад трэцякласнікаў будуць патрабаваць ведання маральных пачуццяў  (доўг, гонар), імёнаў беларускіх школьнікаў – герояў Вялікай Айчыннай вайны (Зіна Партнова, Марат Казей, Лёня Голікаў, Мікалай Гойшык, Валя Зенкіна) і памятных мясцінаў Беларусі, звязаных з ВАВ (Музей гісторыі ВАВ, Берасцейская крэпасць, мемарыяльны комплекс «Хатынь», Курган Славы, мемарыяльны комплекс «Чырвоны бераг» і інш.).

Hавiны
У беларускіх школах уводзіцца факультатыў «Вайсковы пераклад»
2024.01.16 12:44

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў