Міністэрства абароны Беларусі адправіць 116 курсантаў вучыцца ў Расею


Міністэрства абароны апублікавала на сваім сайце кантрольныя лічбы прыёму курсантаў у вайсковыя навучальныя ўстановы на 2024 год.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Крыніца: gazeta.grsu.by

З прыведзеных звестак вынікае, што ўсе вайсковыя ВНУ і факультэты Беларусі набяруць 1250 студэнтаў. Найбольш курсантаў, 687, сёлета плануе прыняць Вайсковая акадэмія. З іх 552 будуць вучыцца на патрэбы Узброеных сілаў, 44 – для Дзяржаўнага памежнага камітэту, 87 – для ўнутраных войскаў. 49 курсантаў будуць навучацца на запыт КДБ.

Вайсковыя факультэты ў іншых установах адукацыі павінныя будуць прыняць 563 курсанты. Найбольшы набор будзе ў БНТУ – 132 чалавекі, у БДУіР набяруць 125 курсантаў, на вайсковы факультэт БДУ – 71 курсант, у БДУТ – 63, у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі – 57, на вайскова-медычны інстытут Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту – 55. Акадэмія МУС прыме 5 чалавек, універсітэт цывільнай абароны МНС – 2 чалавекі.

116 курсантаў будуць накіраваныя вучыцца ў Расею ў наступныя навучальныя ўстановы:

  • Вайсковую акадэмію сувязі,
  • Міхайлаўскую вайсковую акадэмію,
  • Вайскова-касмічную акадэмію ім. А. Мажайскага,
  • Вайскова-медычную акадэмію,
  • Варонежскую вайскова-паветраную акадэмію,
  • Яраслаўскую вучэльню супрацьпаветранай абароны,
  • Чарапавецкі вайсковы ўніверсітэт радыёэлектронікі,
  • Разанскую паветрана-дэсантную вучэльню,
  • Новасібірскую камандную вучэльню,
  • Вайсковы інстытут вайсковых дырыжораў Вайсковага ўніверсітэту ў Маскве.
Hавiны
Хрэнін у 2025 годзе плануе правесці ў Беларусі супольныя вучэнні з Расеяй
2024.02.22 12:32

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў