Следчыя распачалі крымінальную справу супраць рэдактара «Рэгіянальнай газеты»


Сілавікі вінавацяць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча ў «распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады». Галоўны рэдактар цяпер за кратамі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Аляксанр Манцэвіч.
Фота: радыё «Свабода»

Супраць галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). Следчыя мяркуюць, што галоўны рэдактар разам з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года да 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнэт-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады:

«У артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, скіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзянаў Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабодаў грамадзянаў».

Hавiны
Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» не выйшаў на волю праз трое содняў пасля затрымання
2023.03.18 20:38

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў