Беларускае сужэнства выкралі і абрабавалі ў Тайландзе. Паліцыя падазрае пяцярых расейцаў


Дваіх беларусаў абрабавалі ў Тайландзе. У выкраданні і вымагальніцтве падазраюць пяцярых грамадзянаў Расеі, паведамляе выданне «Bangkok Post».

Допыт у паліцыі расейцаў, затрыманых за выкраданне беларускага сужэнства.
Фота: bangkokpost.com

23-гадовы беларус Альберт Вівянкоў з жонкаю звярнуліся ў паліцыю Пхукету і распавялі, што 29 студзеня 2024 года іх выкрала група мужчынаў каля рэстарану. Паводле беларусаў, яны ехалі матацыклам, калі трое мужчынаў у чорным мікрааўтобусе «Hyundai» заблакавалі дарогу і зацягнулі сужэнства ў фургон. На галаву выкрадзеным надзелі пластыкавыя пакеты, мужчыну білі і прымушалі зрабіць перавод у крыптавалюце памерам 901 200 долараў ЗША. Калі Альберт перавёў грошы, пару высадзілі за кіламетр ад месца, дзе схапілі.

Паводле справы аб выкраданні беларусаў паліцыя Пхукету выдала ордары на арышт пяцярых расейцаў. Двух падазраваных затрымалі ў міжнародным аэрапорце «Пхукет», калі тыя спрабавалі пакінуць краіну. Яшчэ двух затрымалі на месцы пражывання на востраве. Усіх даставілі ў пастарунак для допыту. Мужчыны адмаўляюць абвінавачанні. Пятага падазраванага, якога лічаць арганізатарам выкрадання, дапытвалі асобна. Ён таксама сцвярджае, што не мае дачынення да злачынства.

Альберт з жонкаю кажуць, што жывуць у Тайландзе са снежня 2023 года і з нападнікамі не знаёмыя.

Амбасада Беларусі ў В’етнаме заявіла, што ўважліва сочыць за сітуацыяй з выкраданнем беларусаў і стала кантактуюць з тайскімі праваахоўнымі органамі.

«Для развязання заданняў задзеяныя ганаровы консул Беларусі ў Бангкоку. Беларускім грамадзянам пры звароце будзе нададзеная ўся неабходная консульская дапамога. Пры неабходнасці развязаць неадкладныя пытанні для абароны правоў і законных інтарэсаў нашых суайчыннікаў маецца магчымасць звярнуцца ў расейскія консульскія ўстановы ў Бангкоку і Пхукеце. Эфектыўная схема ўзаемадзеяння адладжаная», – перадае заяву амбасады БелТА.

Hавiны
Для беларуса, які насмерць збіў раварыстку ў Познані, бок абвінавачання запатрабаваў 7,5 года турмы
2024.02.01 13:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў