На дачку журналіста Змітра Лупача завялі крымінальную справу


Сілавікі завялі крымінальную справу на Святлану Лупач, дачку журналіста Змітра Лупача. Цяпер яна застаецца пад вартаю ў віцебскім СІЗА, паведамляюць праваабаронцы «Віцебскай Вясны».

Святлана Лупач. Крыніца: viciebskspring.org

Святлану Лупач затрымалі глыбоцкія міліцыянты ў пачатку траўня амаль апоўначы (23:35). У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, калі міліцыянты прыехалі ў самую пару адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, а пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адную Святлану.

Тады дзяўчыне прысудзілі содні адміністратыўнага арышту за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, а пасля перавялі ў віцебскае СІЗА. Яе абвінавачваюць паводле арт. 342 КК РБ («Арганізацыя або рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

У адваката Святланы ўзялі падпіску аб нераскрыцці, таму пра справу мала што вядома. Але да родных час ад часу даходзяць лісты ад яе.

Вядома, што ў канцы ліпеня родныя разам з адвакатам Святланы спрабавалі аспрэчыць у абласным судзе ейнае затрыманне і ўзяцце пад варту. Судовае пасяджэнне ў гэтай справе было закрытым і праходзіла ў судзе Першамайскага раёну Віцебску. Суддзя Алена Жук пакінула скаргу без задавальнення.

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з’ехаў з Беларусі ў ліпені 2021 года, да гэтага яго таксама неаднаразова затрымлівалі.

Гісторыі
Журналіст Зміцер Лупач пра пчол, КДБ і пра тое, як на чужыне адбівацца ад адчаю
2022.03.14 07:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў