Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб зніжэнні ўзросту мабілізацыі з 27 да 25 гадоў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, згодна з якім узрост мабілізацыі зніжаецца з 27 да 25 гадоў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АРМИЯ INFORM

Вярхоўная Рада прагаласавала за гэты закон яшчэ 30 траўня 2023 года.

Выданне Bloomberg увосень 2023-га адзначала, што прэзідэнт Украіны не падпісвае гэты закон, з-за таго, што баіцца з’яўлення негатыўных сацыяльных наступстваў, а таксама настрояў «мір любой цаной».

Нагадаем, што 31 сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вясновым прызыве расейцаў на тэрміновую службу. Усяго на тэрміновую службу плануецца прызваць 150 тысяч чалавек – гэта будзе самы масавы прызыў за 8 гадоў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў