Заходнія краіны патрабуюць ад Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў спыніць дапамагаць Расеі абыходзіць санкцыі. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы.
Паводле выдання, ЗША, Вялікая Брытанія і Еўразвяз, у прыватнасці, патрабуюць спыніць пастаўкі электронікі, якая можа выкарыстоўвацца ў вайсковых мэтах.
У ЗША лічаць, што ААЭ пастаўляюць у Расею тавары падвойнага прызначэння і выступаюць транзітам, праз які санкцыйныя тавары трапляюць у РФ, абыходзячы абмежаванні.
У канцы студзеня і пачатку лютага ў ААЭ двойчы прылятаў таксама Аляксандр Лукашэнка з сям’ёй. 25 студзеня паведамлялася, што ён прыляцеў у Абу-Дабі і адразу правёў нейкія кароткія перамовы. Што потым рабіў палітык у краіне і з кім сустракаўся, невядома. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не было.
Затым Лукашэнка паляцеў у Зімбабвэ, адкуль 2 лютага зноў прыбыў у Эміраты.
Якуб Хруст belsat.eu