Даўгі беларусаў па крэдытах растуць тры месяцы запар


Запазычанасць беларусаў па крэдытах на пачатак верасня вырасла да 16,43 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе Нацбанк.

Беларускія рублі.
Фота: Белсат

За жнівень сума запазычанасці па спажывецкіх крэдытах, крэдытах на нерухомасць, аўтамабілі, а таксама па картках растэрміноўкі павялічылася на 96,2 млн рублёў. Рост адбываецца трэці месяц запар.

Працягвае расці агульная запазычанасць па крэдытах на нерухомасць для фізічных асоб. На 1 верасня яна вырасла на 66,4 млн рублёў да 11,58 млрд рублёў.

За жнівень упершыню ў 2022 годзе павялічыліся таксама даўгі па спажывецкіх крэдытах – да 4,78 млрд рублёў. Рост склаў 31 млн рублёў.

Меркаванні
Колькі гадоў беларусу трэба ашчаджаць, каб набыць двухпакаёвую кватэру?
2022.09.23 17:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў