Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Закону аб сродках масавай інфармацыі»


У Беларусі будуць унесеныя змяненні ў Закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Адпаведны закон падпісаў Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: pravo.by

Цяпер законам аб СМІ будзе магчыма ўвесці забарону на дзейнасць замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі ў выпадку праяўлення замежнымі дзяржавамі несяброўскіх дзеянняў у дачыненні беларускіх медыяў.

Змяненні ўносяць у закон вызначэнне асаблівасцяў функцыянавання навінавых агрэгатараў і прававога статусу іхных уласнікаў.

Пашыраецца спіс падставаў для анулявання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі СМІ і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурса, сеткавага выдання, навінавага агрэгатару.

Акрамя таго, усталёўваюцца патрабаванні да дзейнасці ўласнікаў інтэрнэт-рэсурсаў, якія распаўсюджваюць прадукцыю тэлевізійных і (ці) радыёвяшчальных СМІ.

Пры гэтым зазначаецца, што дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў абароны нацыянальных інтарэсаў у медыясферы, а таксама на пашырэнне інструментаў для рэагавання на несяброўскія дзеянні ў дачыненні Беларусі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў