Памежная служба Украіны: У Беларусі засталося каля 3 тысячаў расейскіх вайскоўцаў


У Беларусі істотна зменшылася колькасць расейскіх вайскоўцаў. Паводле звестак спікера Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, цяпер на палігонах Беларусі засталося каля 2800 вайскоўцаў.

Украінская мяжа.
Фота: УНІАН

Яшчэ некалькі месяцаў таму ў Беларусі знаходзіліся каля 10-11 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Цяпер, як лічыць спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка, засталося ўсяго 2800 расейскіх вайскоўцаў.

«Колькасць ваеннаслужачых узброеных сілаў Расеі на тэрыторыі Беларусі значна меншая, чым гэта было яшчэ некалькі месяцаў таму. Раней, паводле нашых звестак, іх там знаходзілася каля 10-11 тысяч ваеннаслужачых. На гэты момант – гэта каля 2800 ваеннаслужачых, якія, як правіла, задзейнічаны на палігонах для навучання», – распавёў Андрэй Дземчанка.

Пасля навучання на тэрыторыі Беларусі расейскія вайскоўцы вяртаюцца на тэрыторыю РФ, а пазней іх накіроўваюць на ўсход Украіны, дзе вядуцца поўнамаштабныя баявыя дзеянні, кажа Андрэй Дземчанка.

Цяпер сітуацыя на граніцы з Беларуссю застаецца поўнасцю кантраляванай, кажа спікер.

«Мы не бачым, што па той бок мяжы ў расейцаў ёсць неабходная ўдарная групоўка, якая магла б ажыццявіць уварванне на тэрыторыю нашай краіны. Але, мы павінныя быць гатовыя да развіцця любых сітуацыяў, таму што мы добра памятаем 24 лютага мінулага года, калі Беларусь, беларускія памежнікі так ласкава адкрылі сваю мяжу і дазволілі расейскім калонам уварвацца на тэрыторыю нашай дзяржавы і з гэтага кірунку», – адзначыў Дземчанка.

Украінскія памежнікі працягваюць умацоўваць мяжу з Беларуссю.

Агляд
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 траўня
2023.05.01 18:34

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў