Дзеці, якіх шукалі ў Горацкім раёне, знайшліся


Хлопчык і дзяўчынка, якія зніклі каля вёскі Мацюты Горацкага раёну на Магілёўшчыне, знайшліся. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Хлопчык і дзяўчынка, якіх шукалі ў Горацкім раёне.
Крыніца: Обратная сторона / Telegram

Паводле інфармацыі тэлеграм-каналу, Ганну Зязюліну 2010 года нараджэння і Кірыла Хайдаршына 2013 года нараджэння знайшлі ў вёсцы Мікуліна Горацкага раёна. Яны хаваліся там у хляве аднаго з дамоў. У гэтай вёсцы жыве біялагічная маці дзяўчынкі.

Як сцвярджае «Обратная сторона», дзеці «не прапалі, а самавольна пайшлі з прыёмнай сям’і». Вядома, што ўлетку 2023 года 11-гадовы хлопчык ужо ўцякаў з сям’і, а 14-гадовую дзяўчынку «два тыдні таму забралі з гора-сям’і».

Нагадаем, што ўвечары 31 сакавіка ў МНС паступіла паведамленне пра знікненне дваіх дзяцей каля вёскі Мацюты Горацкага раёну на Магілёўшчыне. Для пошуку дзяцей задзеялі 11 адзінак тэхнікі і 34 асобы, з іх 9 адзінак тэхнікі і 26 працаўнікоў дало Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў