Суд паводле «справы TUT.by» пачнецца 9 студзеня


Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што працэс у «справе TUT.by» пачнецца 9 студзеня. Справу разгледзіць суддзя Менскага гарадскога суда Валянціна Зянькевіч.

Марина Золотова, главный редактор TUT.BY и политзаключенная
Марына Золатава, галоўная рэдактарка TUT.by і палітычная зняволеная. Менск, Беларусь. 1 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

«Справу TUT.by» пачнуць разглядаць у Менскім гарадскім судзе 9 студзеня. Працэс будзе закрыты.

Фігурантаў пяцёра: галоўная рэдактарка Марына Золатава, былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна, рэдактарка палітычна-эканамічнага блоку навінаў Вольга Лойка, журналістка Алена Талкачова і юрысконсульт Кацярына Ткачэнка.

Жанчын вінавацяць паводле розных крымінальных артыкулаў: «Ухіленне ад падаткаў», «Распальванне варожасці», «Заклікі да санкцыяў» і «Актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак».

Золатава і Чэкіна за кратамі з моманту затрымання ў траўні 2021 года. Лойку, Талкачову і Ткачэнку раней вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

«Справу TUT.by» разгледзіць суддзя Валянціна Зянькевіч. Раней яна прыгаварыла да 4 гадоў калоніі колішняга пракурора Яўгена Бабаку, да 8 гадоў – топ-менеджара мабільнага аператара «Life» Арцёма Воўну, да 5 гадоў – актывістку Настассю Кухту, да 2,5 года – фігуранта «справы Зельцара» Віталя Рогача.

Hавiны
«Амаль усе фігуранты кампенсавалі шкоду». СК завяршыў следства ў «справе TUT.BY»
2022.11.17 12:43

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў