У Нямеччыне надрукавалі банкноту наміналам 0 еўраў


Еўрапейскі цэнтральны банк даў на гэта сваю афіцыйную згоду.

Наклад сувенірнай купюры – 5000 штук, прадаецца яна за 2,5 еўра.

На банкноце намаляваны навучальны паруснік ВМФ Германіі «Горх Фок II» 1958 года пабудовы, порт прыпіскі якога – горад Кіль.

Такі выбар быў зроблены не выпадкова, адзначае «Welt»: у 1961-1990 гадах выява гэтай баркі ўпрыгожвала банкноту Бундэсбанку наміналам 10 марак.

«Горх Фок II» на купюры 10 марак 1960-га года.

Гэта не першая падобная банкнота ў Нямеччыне. «Нулёўкі» выпускаюцца з 2015-га. У інтэрнэце можна замовіць банкноту з выяваю Марціна Лютэра з надпісам «Божую ласку можна атрымаць задарма».

Сама банкнота, аднак, каштуе 2 еўра.

ДД

Стужка навінаў