На пляцоўцы перад рэстаранам «Поедем поедим» сабраліся актывісты, якія больш за 100 дзён неслі Курапацкую варту, каб падсумаваць яе вынікі і абмеркаваць будучыя дзеянні.
На сходзе прысутнічаюць дзясяткі чалавек. Сярод удзельнікаў – актывісткі Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Наталля Гарачка, мастак Алесь Марачкін, журналіст Дзяніс Івашын, палітык Віталь Рымашэўскі ды іншыя.
Удзельнікі сходу выступаюць з прамовамі і прымаюць запіс ахвотных несці Курапацкую варта на наступныя дні.
Аператыўную здымку са сходу вядуць некалькі чалавек у цывільным.
«Мы стаім тут, каб спецслужбы, якія прыходзяць сюды з камерамі, не ўзялі наганы і не пачалі страляць у людзей», – сказаў сустаршныя Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
«Мы мусім перадаваць веды пра гэта наступным пакалення. Калі наступныя пакаленні будуць ведаць праўду пра нашую гісторыю, тады мы будзем мець салідарнасць, узаемапаразуменне і сілу», – заявіў рэжысёр Валер Мазынскі.
«Заклікаю ўсіх устаць на абарону Курапатаў», – дадаў Дзяніс Івашын.
Курапацкая варта трывае з пачатку чэрвеня. Актывісты стаяць каля брамы рэстарацыі «Поедем поедим» і патрабуюць яе закрыцця, бо ў 50 метрах ад забаўляльнай установы знаходзіцца месца сталінскіх расстрэлаў – урочышча Курапаты.
ДД