36-гадовы бабруйчанін прызнаў сваю віну ў забойстве двух дзеўчын.
Забойства 27-гадовай і 26-гадовай дзяўчыны было здзейснена 20 ліпеня. Паводле следства, абвінавачаны распісваў разам з імі спіртныя напоі ў адной з забаўляльных установаў. Пасля кампанія паехала дадому да мужчыны, дзе каля 7-ай раніцы ён нанёс ім удары малатком і нажом. Ад атрыманых траўмаў жанчыны памерлі на месцы.
На падставе сабраных доказаў неаднаразова асуджанага бабруйчаніна абвінавацілі паводле п.1 і 6 ч. 2 арт. 139 («забойства двух асобаў, здзейсненая з асаблівай жорсткасцю») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Цяпер яму пагражае смяротнае пакаранне.
Мужчына знаходзіцца пад вартай, ён цалкам прызнаў сваю віну і дае паказанні следчым, паведаміў на сваім сайце Следчы камітэт.
Абвінавачанага чакае комплексная стацыянарная псіхолага-псіхіятрычная, сексалагаічная і псіхафізіялагічная экспертыза.
НМ, belsat.eu