У выніку ДТЗ у Грузіі пацярпелі 25 беларусаў.
Турысты з нашай краіны пацярпелі ў выніку аварыі на перавале Гамборы. Аўтобус на аўтадарозе Вазіяні – Гамборы – Тэлаві, якая звязвае Тбілісі з горадам Тэлаві, перакуліўся. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Руставі 2».
У выніку 25 беларусаў атрымалі траўмы лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.
Дарадца амбасады Беларусі ў Грузіі Алег Гарахавік у каментары «Tut.by» паведаміў, што жыццю беларусаў нічога не пагражае:
«Ім аказваецца дапамога, а пасля яны змогуць працягнуць сваё перабыванне ў Грузіі па турыстычнай пуцёўцы».
Беларусы ў аўтобусе, які трапіў у ДТЗ, ехалі на экскурсію ў Кахетыю з Тбілісі.
НМ, belsat.eu, фотаздымак rustavi2.ge