25 сакавіка ў гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня» ў Кемерава адбыўся пажар, у выніку якога, паводле афіцыйных звестак, загінула 64 чалавекі. Пажар тушылі амаль суткі. 27 сакавіка Міністэрства па надзвычайных справах абвесціла, што пошукава-ратавальная аперацыя скончаная. Адныя з першых здымкаў пасля пажару ўнутры гандлёвага цэнтру 27 сакавіка зрабіў фатограф Максім Грыгор’еў.
Фота – Максім Грыгор’еў/Тасс/Forum