Калона актывістаў расейскай арганізацыі «Национально-освободительное движение» (НОД) увечары 18 верасня праехала па менскіх вуліцах.
Актывісты арганізацыі зладзілі аўтапрабег па Беларусі ў межах «Усерасейскага гуманітарнага аўтапрабегу і хроснага ходу «Вялікая Расея», паведамляе суполка «НОД православный».
Актывісты кажуць, што такім чынам збіраюць гуманітарную дапамогу жыхарам ЛНР/ДНР.
На сайце НОД паведамляецца, што маршрут аўтапрабегу «Вялікая Расея» узгадняецца з мясцовымі ўладамі. Але на відэа (вышэй) удзельнікі аўтакалоны прызнаюцца, што прыехалі ў Беларусь «інкогніта».
Аўтапрабег стартаваў у Магадане (Расея).
Падчас аўтапрабегу актывісты агітуюць за Уладзіміра Пуціна і называюць яго «царь-батюшка».
ЮВ, belsat.eu