«Украінская чыгунка» заяўляе, што цягнік не адправіцца, пакуль Саакашвілі не выйдзе з вагона.
Ужо некалькі гадзінаў цягнік «Пшэмысль–Кіеў», на якім Міхэіл Саакашвілі збіраўся ўехаць ува Украіну, стаіць на станцыі адраўлення. Hromadske паведамляе, што былы кіраўнік Адэскае вобласці і экс-прэзідэнт Грузіі абурыўся прапановаю пакінуць цягнік.
Пасажырам прапанавалі перасесці ў аўтобус да Кіева ды кампенсаваць грошы за квіткі.
Саакашвілі неаднарозова заяўляў, што збіраецца вярнуцца ўва Украіну 10 верасня праз пункт пропуску «Кракавец».
Ягоныя прыхільнікі паставілі там раніцай у нядзелю намёты, але ў выніку Саакашвілі вырашыў ехаць цягніком: на памежным пераходзе «Корчэва–Крававец» спынены аўтамабільны рух.
Міграцыйная служба Украіны пазбавіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства 26 ліпеня.
ДД