За вайну на Данбасе адказнасць нясе Расейская Федэрацыя. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканалу «Дождь» выказала лаўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
Яна падкрэсліла, што лічыць далучэнне Крыму да Расеі ў 2014 годзе акупацыяй.
«Вайна – тая, якую пачала Расея ў Данбасе, – гэта на сумленні Расеі. Таму што такую вайну можна пачаць і ў Беларусі. Дайце туды танкі, дайце туды зброю – там каталікі будуць забіваць праваслаўных ці каго заўгодна», – цытуе Алексіевіч БелаПАН.
«Чалавек, – адзначыла яна, – досыць недасканалае і вельмі палітычная істота». Аднак «людзі не жывуць палітыкай», таму «ім можна ўкласці ў галаву ўсё, што хочаце», дадала пісьменніца.
ІІ, belsat.eu