У «ПраСвеце» – Сяргей Чыслаў, заснавальнік арганізацыі «Белы Легіён», актывісты якой арыштаваныя ў Беларусі па так званай «справе патрыётаў».
– Сяргей Пеляса: Сяргей, добры вечар.
– Сяргей Чыслаў: Добры вечар.
– Як так склалася, што калі Вашых калегаў, сяброў ці былых паплечнікаў у Беларусі арыштоўвалі службы, Вы ў гэты момант былі на «даху планеты», як часам называюць Тыбет. Што Вы там рабілі?
– Спасцігаў мудрасць свету.
– Ці вы спасціглі, зразумелі яе?
– Яна бясконцая.
– Што галоўнае Вы зразумелі з побыту ў Тыбеце?
– Дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу і ягонаму, цяпер ужо нябожчыку, сябру Прымакову, у 1996 годзе ў мяне была клінічная смерць. Спецслужбы вывезлі мяне… І я быў настолькі збіты, я страціў столькі крыві, што перажыў клінічную смерць. Ува мне адбыліся пэўныя змены. Ёсць такая думка, што свет трэба ўспрымаць толькі галавою, але насамрэч у чалавека багата розных цэнтраў, праз якія можна ўспрымаць свет – напрыклад, сэрца. Ёсць шмат варыянтаў – гэта я для сябе спасцігаю і адкрываю.
Працяг размовы глядзіце ў відэа вышэй.