Падчас выставы «Паляванне і рыбалоўства. Вясна-2017» можна будзе прадэгуставаць каўбасу з аленіны, дзікай качкі і ўсё ж такі – бабра.
Выстава-кірмаш пройдзе ў Белэкспа з 27 па 30 красавіка.
Пра гэта паведаміў sb.by начальнік аддзелу паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў.
За мяжой часам так могуць закапціць або паперчыць каўбасу так, што незразумела, бабёр гэта ці курыца. Мы вырашылі, што будзем рабіць свой варыянт з усяго натуральнага, каб не заглушаць густ дзічыны. Думаю, гурманам будзе цікава. На мой погляд, смак атрымаўся незвычайны.
У студзені 2017 у Байнэце з’явілася петыцыя супраць вытворчасці каўбасы і тушонкі з бабраціны, пад якой падпісалася больш за 130 тысячаў чалавек.
ВД, sb.by