Еўрапарламент ухваліў адмену візаў для грамадзянаў Украіны


Дэпутаты Еўрапейскага парламенту пераважнай большасцю падтрымалі законапраект аб увядзенні бязвізавага рэжыму для грамадзянаў Украіну.

Пра гэта паведамляецца на сайце заканадаўчага органу Еўразвязу.

За законапраект прагаласаваў 521 дэпутат, 75 дэпутатаў прагаласавалі супраць і 36 – устрымаліся.

Згодна з новым законам, украінцы, якія маюць біяметрычны пашпарт, змогуць прыязджаць у ЕЗ без візы на 90 дзён у любы 180-дзённы перыяд з мэтай турызму, наведвання сваякоў ды сяброў альбо на дзелавыя сустрэчы, аднак не на працу. Разам з тым адмена візаў не датычацца візітаў у Ірландыю, Вялікую Брытанію, Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Нарвегію ды Швейцарыю.

Як украінцы скарыстаюцца адменай візаў

Для таго, каб дакумент уступіў у сілу, яго мусіць зацвердзіць Рада Еўразвязу.

ЕЗ і Украіна пачалі перамовы аб увядзенні бязвізавага рэжыму ў 2008 годзе. У 2015 годзе Еўракамісія абвесціла, што Украіна выканала ўсе пункты плану падрыхтоўкі да бязвізавага рэжыму.

Сёлета ЕЗ прыняў рашэнне адносна бязвізавага і для грамадзянаў Грузіі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў