Старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка лічыць, што пакуль розныя сацыяльныя слаі не будуць змагацца за свае правы, зменаў Беларусь не дачакаецца.
«Ува ўлады ёсць спісы людзей, якія ў любы момант могуць быць затрыманыя», – кажа Анатоль Шумчанка. 2 красавіка лідар беларускіх прадпрымальнікаў выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту.
Шумчанка адбываў пакаранне ў жодзінскай турме, у адной камеры з Вячаславам Сіўчыкам, і кажа, што нягледзячы на некаторую інфармацыю, лідар руху салідарнасці «Разам» мае акуляры.
Анатоль Шумчанка лічыць, што ў будучыні варта не дапускаць сітуацыяў з масавымі прэвентыўнымі затрыманнямі, а ўмовай пераменаў у краіне ён называе ўсведамленне рознымі сацыяльнымі слаямі сваіх правоў і адстойванне іх.
ДД