Актыўны ўдзельнік пратэстаў супраць дэкрэту № 3 Анатоль Мышкевіч, якога ўчора асудзілі на 25 базавых, паведамляе, што каля ягонага дому выставілі варту. Пад падʼездам стаіць мікрааўтобус з таніраванымі шыбамі.
Нагадаем, што недазволены гарадзенскімі ўладамі марш недарамаедаў распачнецца сёння а 18:00 у парку Жылібера. У парку ўсталявалі дзве вялікія камеры назірання.
Марш недармаедаў пройдзе таксама ў Менску і Магілёве.
Глядзіце наш жывы эфір або онлайн-трансляцыю
Яшчэ аднаго гарадзенскага актывіста Аляксандра Абуховіча, якога аштрафавалі на 20 базавых за ўдзел у акцыі недармаедаў, сёння выклікаюць у міліцыю. Прычына – «зʼяўленне малюнкаў у Каложскім парку».
15 сакавіка працягваюцца суды над актывістамі ў Бабруйску (Максім Буйніцкі атрымаў 15 сутак). Бабруйская актывістка Галіна Смірнова атрымала штраф у памеры 30 базавых.
Агулам за пратэсты супраць дэкрэту № 3 былі арыштаваныя або атрымалі штраф каля 120 асобаў.
ЮВ, belsat.eu