Суд адбыўся 13 сакавіка а 15:00. Нашую журналістку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) абвінавачваюць па артыкулах 22.9, 23.34 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне закону аб СМІ.
Я ўпершыню сустрэлася з такім ціскам! У гады найбольшых рэпрэсіяў у Беларусі я яшчэ не працавала. Я напэўна працягну займацца журналістыкай і онлайны працягнуцца – сказала Кацярына Бахвалава (Андрэева) пасля прысуду.
16:25 Прысудзілі Br 690 штрафу: 115 рублеў – паводле артыкулу 23.34 і 23.4, і Br 575 – паводле артыкулу 22.9
16:20 Адвакат: «Паводле беларускага заканадаўства прадукаваць і распаўсюджваць інфармацыю можа толькі юрыдычны сродак інфармацыі, журналіст фрылансер не можа самастойна размяшчаць інфармацыю ў замежным СМІ. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі і міжнароднае заканадаўства дазваляе кожнаму грамадзяніну збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў рамах грамадзянскіх і палітычных правоў. З боку міліцыі есць працэсуальныя парушэнні».
16:15 Кацярыну прывялі ў залю суда. Суддзя запыталася ці выклікаць хуткаю дапамогу. Кацярына Бахвалава адмовілася.
16:10 Кацярыне стала кепска, яе вывелі з залі суда.
16:10 Адвакат лічыць, што няма складу злычынства. Бахвалава не мае юрыдычных стасункаў з тэлеканалам Белсат.
15:43 У зале суда глядзяць онлайн Кацярыны з учорашняй акцыі ў Воршы.
15:30 Суд выклікаў сведку Чарняўскага, кіраўнік аператыўнай службы РАУС. Кацярына падлавіла сведку на несупадзенні інфармацыі з партаколу і сведчаннямі сведкі. Сведак кажа, што на просьбу выключыць тэлефон Кацярына адказала “так, зараз”, аднак у пратаколе напісалі “катэгарычна адказала”.
15:15 Закіды судзі: “не з’яўляючыся акрэдытаваным журналістам ажыцяўляла рэгістрацыю відэа з лагатыпам незарэгістраванага ў Беларусі каналам і непадпарадкаванне міліцыі”. Кацярына віну не прызнае.
Суд над затрыманымі ўчора ў Воршы Кацяй Андрэевай і Паўлам Севярынцам.Усе прысуды тут: http://belsat.eu/news/sudovy-kanveer-nad-udzelnikami-marshau-nedarmaedau-i-zhurnalistami-onlajn/
Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 13 marca 2017
Першая частка онлайну з судовага канвееру у Воршы.
15:12 Суддзя намагаецца выдаліць нашага аператара з залі суда. Аператар Алесь Баразенка быў вымушаны накрыць камеру, каб яна не вяла відэазапіс.
15:10 Кацярына просіць далучыць да справы відэаматэрыялы затрымання.
15:07 Суддзя зайшла у залю. Забараніла весці відэазапіс. Суд будзе адбывацца без сведкаў, якія не з’явіліся.
15:05 Кацярына адмаўлялася прымаць ежу цягам содняў, бо лічыць непрымальным прымаць ежу там дзе людзі спраўляюць патрэбу. Нягледзячы на гэта міліцыя недазволіла перадаць Кацярыне ваду.
14.55 Пасля вусных скаргаў Мужа і адваката пусцілі ў залю суду, дзе ўтрымліваецца Кацярына. Адвакат знаёміцца з матэрыяламі справы. Чакаюць на сведку.
“Кацярына трымаецца добра, але фізічна гэта вельмі цяжка. Кацярыне недазваляюць нават перадаць ваду” – кажа муж Кацярыны Ігар Ільяш.
Кацярыне не дазволілі перадаць перадачу з цеплымі рэчамі і пітвом. Ноч яна прывяла ў ізалятары часовага утрымання.
14.45 Кацярыну зачынілі ў зале суда з трымя міліцыянтамі. У залю не пускаюць мужа і нават адваката.
11:45 Суддзя забараніла відэаздымку. Таму ідзе толькі гук.
11:43 Перакрыты першы паверх супрацоўнікамі ўнутраных справаў. Ім не падабаецца, што актывістаў сустракае вялікая колькасць людзей. Таццяна Севярынец сумесна з нашай здымачнай групай прарвалася на працэс над актывістам Віктарам Андрэевым.
11:37 Справа Каці будзе разглядацца а 14:15
11:11 Кацярыну ў Варшанскі раённы суд пакуль не прывезлі
Як выглядала працы журналісткі ў Воршы за 2 хвіліны
Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева была затрыманая 12 сакавіка падчас прамога эфіру пасля Марша супраць антыканстытуцыйнага дэкрэту № 3 у Воршы разам з аператарам Аляксандрам Баразенкам. Яны дапамагалі выехаць з гораду старшыні БХД Паўлу Севярынцу, якога сёння таксама затрымалі (відэа з суду). Аляксандра Баразнеку выпусцілі праз некалькі гадзінаў пасля афармлення адміністрацыйнага пратаколу. Пазней Баразенку зноў затрымалі, аднак хутка адпусцілі.
З’явілася інфармацыя пра тое, што Кацярыну змесцяць да суда ў ІЧУ. Яна чакае на суд, які адбудзецца заўтра а 11-й гадзіне ў горадзе Воршы па адрасе: вуліца Савецкая, 5.
Кацярыну Андрэеву абвінавачваюць па артыкулах 22.9 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях – «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» і «Непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў». Па папярэдняй інфармацыі, Каце можа пагражаць да 15 содняў арышту.
Мы запрашаем усіх неабыякавых прыйсці заўтра падтрымаць Кацю ў суд.
ВЧ, belsat.eu