Скандальны дэкрэт аб «дармаедах» паставілі на паузу, паведамляе belta.by. Адпаведнае рашэнне было прынятае 9 сакавіка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны з удзелам кіраўніка Беларусі.
«Усе плацяжы, каб нас не папракалі, павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі павінны быць накіраваныя на ўтрыманне дзяцей. Толькі дзецям!», – заявіў кіраўнік Беларусі.