Сёлетнюю прэмію Васіля Быкава атрымаў Валер Мазынскі, які зняў 6 фільмаў для «Белсату»


Рэжысёра ўзнагародзілі прэміяй «За свабоду думкі».

Валер Мазынскі зняў для «Белсату» 6 фільмаў: «Як пошуг маланкі», «Глыбоцкая змова», «Палута Бадунова. Успомніць і не забыць», «Тутэйшыя», «Я выберу Радзіму», «Каліноўскі. Апошнія дні».

Узнагароджанне адбылося ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну ля дому-музею Васіля Быкава.

Імпрэзу традыцыйна ладзілі рух «За свабоду» і віцебская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы». Сястра пісьменніка Валянціна Быкава сёлета не змагла ўзяць удзел у святкаванні. Яна знаходзіцца ў рэанімацыі Віцебскага абласнога шпіталя.

Валер Мазынскі адзначыў: «Да Каліноўскага ёсць шмат пытанняў

Прэмія «За свабоду думкі» існуе з 2008 года. У розныя гады яе лаўрэатамі станавіліся Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Алесь Пушкін, Алесь Марачкін, Ада Райчонак, Алесь Белакоз, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Віктар Шалкевіч.

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Стужка навінаў