Больш за 60 асобаў загінула і амаль 100 атрымалі раненні.
Мясцовыя медыі паведамляюць, што ўзарвалася машына начыненая выбухоўкай. Шмат параненых у крытычным стане. Адказнасць за выбух узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».
З пачатку красавіка ў Багдадзе адбылося некалькі выбухаў. Падчас кожнага з тэрактаў закінулі дзясяткі чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Фота: REUTERS
ЮВ, belsat.eu