У непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы, дзе з 2 красавіка працягваліся баявыя дзеянні, абвешчанае замірэнне.
Пра гэта ў аўторак 5 красавіка паведамляе азербайджанскае агенцтва «Trend news agency».
Двухбаковае пагадненне аб спыненні агню ўздоўж усёй лініі судакранання карабахскім і азербайджанскіх вайсковых сілаў дасягнутае з 12-й гадзіны, паведамляе выданне «Panarmenian».
На дадзены момант ідзе перамоўны працэс.
НМ, belsat.eu