19 лютага суд Барысаўскага раёну разглядзеў скаргу Сяргея Бахуна на незаконныя дзеянні міліцыі на матчы БАТЭ – Слован. Суддзя Аляксандр Шутко стаў на бок міліцыі.
26 жніўня 2014 года падчас матча БАТЭ – Слован барысаўскія міліцыянты вывелі заўзятара Сяргея Бахуна, які прыехаў на матч з Берасця, і пратрымалі яго ў міліцэйскім пакоі амаль усю гульню. Юрыдычных падставаў у міліцыянтаў не было, але імавернай прычынай Бахун лічыць наяўнасць у яго шаліка з «Пагоняй».
Сяргей звярнуўся ў суд з патрабаваннем прызнаць дзеянні супрацоўніка міліцыі незаконнымі.
Сёння суддзя Аляксандр Шутко пакінуў скаргу берасцейца без задавальнення, патлумачыўшы, што з ім міліцыянеры праводзілі прафілактычную гутарку.
ДД, belsat.eu