Найменей 161 асоба ў красавіку была асуджаная за палітыку


Праваабаронцы «Вясны» зрабілі агляд рэпрэсіяў за красавік 2024 года. З іхнае справаздачы вынікае, што цягам красавіка лукашэнкаўскі рэжым асудзіў не менш як 161 асобу на падставе крымінальных артыкулаў паводле палітычных справаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Лідарам у палітычных крымінальных справах стаў Менск (асуджаныя 83 асобы), на другім месцы – Берасцейшчына (36 асобаў), на трэцім месцы – Гарадзеншчына, дзе былі асуджаныя 12 асобаў. Пасля ідуць Гомельшчына і Менская вобласць (асуджаная 10 асобаў у кожнай). Найменей палітычных справаў зафіксавана на Магілёўшчыне (8) і Віцебшчыне (2).

Паводле ацэнак праваабаронцаў «Вясны», у агульнай колькасці асуджаных 111 – гэта мужчыны, 50 – жанчыны.

Адной з тэндэнцыяў крымінальнага пераследу праваабаронцы адзначаюць паўторнае затрыманне грамадзянаў, якія раней ужо пацярпелі ад рэпрэсіяў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў