Намесніка міністра абароны Расеі адправілі ў СІЗА на два месяцы


Намесніка міністра абароны Расеі Цімура Іванова накіравалі ў СІЗА на 2 месяцы. Раней паведамлялася, што ён затрыманы паводле падазрэння ў атрыманні хабару.

Цімур Іваноў.
Скрыншот: «Белсат»

Пакуль мера стрымання будзе дзеяць да 23 чэрвеня 2024 года, адзначае прэс-служба Суда агульнай юрысдыкцыі гораду Масквы.

Іваноў курыраваў пытанні будаўніцтва і капітальнага рамонту аб’ектаў Міністэрства абароны.

«Следства мяркуе, што Іваноў уступіў у злачынную змову з трэцімі асобамі, загадзя абʼяднаўся з імі для здзяйснення арганізаванай групай злачынства – атрымання хабару ў асабліва буйным памеры ў выглядзе надання паслуг маёмаснага характару пры правядзенні падрадных і субпадрадных работаў для патрэбаў Міністэрства абароны», – піша прэс-служба Суда агульнай юрысдыкцыі гораду Масквы.

Іваноў падазраецца ў атрыманні хабару памерам каля $ 10,5 тыс. Яму пагражае да 15 гадоў калоніі. Ён займаў пасаду намесніка міністра абароны РФ з траўня 2016 года.

Абноўлена
У Расеі затрымалі намесніка міністра абароны. Пра яго карупцыю раней распавядаў ФБК
2024.04.23 21:59

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў