Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» прадставіла маніторынг становішча беларускай мовы ў Беларусі за першую палову 2025 года. Згодна з ім русіфікацыя нашай краіны ўзмацняецца.
Уладзімір Пуцін 11 ліпеня падпісаў указ «Аб зацвярджэнні Асноваў дзяржаўнай моўнай палітыкі Расеі». Дакумент абвяшчае расейскую мову «нацыянальным здабыткам», пакуль большасць моваў у Расеі вымірае.