У Гомлі паставяць помнік Ракасоўскаму. Жыхароў нават не спыталі пра гэта
У Гомлі збіраюцца паставіць помнік савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму. Як высветлілася, гэта падарунак Расейскай Федэрацыі беларускаму гораду. Аднак, падобна, гараджане нават не чулі пра тое, што такі помнік збіраюцца ўсталёўваць. Ці законна, што ў іх не спыталі меркавання? «Белсат» спытаў пра гэта ва ўпраўленні культуры Гомельскага гарвыканкаму.
навіны