Тэатральная лабараторыя «Вольная сцэна» паказала 11 чэрвеня ў Варшаве спектакль «Інсургенты», пастаўлены на матывы аднайменнай містэрыі Зянона Пазняка. Героі пастаноўкі чакаюць Дзядоў, будуюць мост і задаюць пытанні, ад якіх хочацца схавацца пад фатэль. Але мы не хаваемся. «Белсат» пабываў на варшаўскай прэмʼеры ды паразмаўляў з акторамі і рэжысёрам пастаноўкі.