«Балюча, што мушу апраўдвацца». Праваабаронца года папрасіла дапамогі: што атрымала ў адказ?
Беларуская актывістка, праваабаронца года – 2024 Наста Базар папрасіла ў Facebook дапамогі: жанчына напісала, што трапіла ў фінансавы крызіс праз адмовы ў супрацы і прыпыненне праектаў. Калі дайшло да рызыкі апынуцца без даху над галавою з дваімі дзецьмі, Наста ў сацыяльнай сетцы папрасіла падтрымаць яе. «Хутка такіх пастоў будзе шмат», пракаментавала знаёмая актывісткі. Чаму так атрымліваецца, што беларускія актывісты, прадстаўнікі НДА, праваабаронцы сутыкаюцца з грашовымі праблемамі і пагрозаю бяздомнасці за мяжою? Прасіць у такіх сітуацыях дапамогі, перавучвацца ці ісці працаваць на завод, склад, у краму? Размаўляем пра гэта з Настаю.
Гісторыі