«Фальсіфікацыя паказнікаў». Чаму беларуская міліцыя змагаецца з макам на палях?
Улетку ў Беларусі традыцыйна праводзіцца праграма «Мак», падчас якой міліцыя шукае макі, якія растуць на палях, прысядзібных участках, гародах. Гэтыя чырвоныя кветкі знішчаюць, у той час як у Польшчы ці Літве яны спакойна растуць і нікому не перашкаджаюць. Чаму так? І хто мае рацыю? Ці можна з палявога маку зрабіць наркотык ды якую ролю гэтая расліна грала ў традыцыйнай культуры беларусаў? Запыталіся ў BELPOL і ў знаўцы беларускай кухні Алеся Белага.
Аналітыка