У Варшаве прайшоў жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай 10 жніўня. Жанчыны сабраліся, каб абмеркаваць ролю і аб'яднанне жанчын у палітыцы і актывізме, эканамічныя і сацыяльныя выклікі для беларусак, важнасць фемінізму для дэмакратычных сілаў, а таксама шляхі ўключэння ўдзельніц у ініцыятывы і сумесную працу па фармаванні будучай палітыкі Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.