Юрый Літвінаў

Жыхары гатовыя бараніць гомельскія Курапаты
Месцаў, падобных менскім Курапатаў, у Беларусі шмат – ды яшчэ і па ўсёй краіне. Пры гэтым пра ўшанаванне іх хоць дзе на дзяржаўным узроўні гаварыць не даводзіцца. Гэтак, у Гомлі мясцовыя ўлады маюць адносна тамтэйшага месца пахавання ахвяраў масавых расстрэлаў не памятныя, а…будаўнічыя планы. Гаворка пра тэндар на ўзвядзенне літаральна на касцях жылога кварталу. І хоць выканаўчы камітэт канкрэтных планаў на будаўніцтва пакуль не пацвердзіў, гомельцы ўжо сталі на абарону Навабеліцкага лесу.
15.12.2017