справа БелТА

Год са дня смерці Алеся Ліпая – заснавальніка інфармагенцтва БелаПАН
Сёння спаўняецца год са дня смерці заснавальніка першага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая. Паэт і журналіст сышоў заўчасна з жыцця ва ўзросце 53 гадоў.
23.08.2019
«Мы можам казаць, што 40 сайтаў па Беларусі пішуць матэрыялы з дэзынфармацыяй і прапагандысцкімі наратывамі»
Зноў Расея, а дакладней – «русский мир», які пашырае свой уплыў у Беларусі. Дырэктар недзяржаўнага цэнтру «Іст» (EAST) Андрэй Елісееў апублікаваў аналіз расейскай прапаганды ў нашай краіне за апошні час. З 2016 года колькасць актыўных сайтаў, якія рэгулярна размяшчаюць публікацыі пра Беларусь з дэзынфармацыяй, павялічылася ажно да сарака.
19.04.2019
Расея гвалтоўна пашырае інфармацыйную атаку ў беларускай медыяпрасторы. Новае расследаванне
Да гэткай высновы прыйшоў даследчы цэнтр «EAST». Паводле расследавання, у нашае краіне паўстала цэлая сетка адмысловых прарасейскіх сайтаў. Якую мэту яны пераследуюць? Высвятляў Аляксандр Папко.
19.04.2019
АБСЕ сочыць за тым, як беларускія ўлады ставяцца да журналістаў
Прадстаўнік АБСЕ ў пытаннях свабоды медыяў Арлем Дэзір ужо неаднаразова выказваўся аб становішчы незалежных медыяў у нашай краіне. Але ці атрымаецца ў яго данесці сваё меркаванне да ўладаў Беларусі на фоне ўзмоцненага кантролю ў айчынным інфармацыйным полі?
18.03.2019
Марына Золатава: «Палёгкаю стала, што ўсё скончылася». Вырак па «справе БелТА»
У Менску агучылі вырак па гэтак званай «справе БелТА». Якое рашэнне прыняў суд Завадскога раёну, і што гэта значыць як для самой Марыны Золатавай, гэтак і для ўсіх беларускіх медыяў агулам – у матэрыяле Змітра Міцкевіча.
04.03.2019
Справа БелТА. Пракурор просіць штраф
1000 базавых велічынь ці больш за 25 тысяч рублёў штрафу запрасіла абвінавачванне для галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай за «бяздзеянне службовай асобы». Праз тыдзень суд вынесе вырак і такім чынам паставіць кропку ў так званай «справе БелТА».
25.02.2019
Марына Золатава: Мяне вельмі расчуліла і ўзрушыла падтрымка журналісцкай супольнасці
Мы вяртаемся да сённяшняга пачатку судовага працэсу над галоўнай рэдактаркай парталу Tut.by Марынай Золатавай, якая з намі на відэасувязі з Менску.
12.02.2019
Справа БелТА. Рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву спаткалі ў зале суда апладысментамі
Пароль доступу сваім кліентам БелТА адпраўляла факсам. Супярэчнасці ў паказаннях сведкаў мусіў прызнаць нават суд. Але пакуль у выніку сённяшняга выступу сведак найбольш цярпіць рэпутацыя БелТА.
12.02.2019
На штрафы журналістаў «Белсату» можна ўтрымаць 12 міліцыянтаў
Замест перадсвяточных клопатаў – судовыя паседжанні. Адміністратыўны пераслед у дачыненні нашых журналістаў не спыняецца нават напярэдадні Новага года. Сёння за працу без акрэдытацыі судзілі Вольгу Чайчыц і Змітра Міцкевіча.
28.12.2018
Святлана Алексіевіч: Нас будуць знішчаць па аднаму
Напярэдадні стала вядома, што галоўнай рэдактарцы парталу Tut.by Марыне Золатавай выставілі абвінавачанне па гэтак званай «справе БелТА». Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч падтрымала абвінавачаных журналістаў.
23.11.2018
Ціск на незалежных журналістаў і рэдактараў зноў узмацняецца
Несці праўду людзям у Беларусі – небяспечна. Ціск на незалежных журналістаў і рэдактараў узмацняецца. Метады розныя, адзін з іх – «справа БелТА». Следчы камітэт сёння працягвае выстаўляць абвінавачанні фігурантам справы.
08.11.2018
Новыя абвінавачванні ў справе БелТА
Справа БелТА зноў у цэнтры ўвагі журналістаў. Следчы камітэт працягвае выстаўляць абвінавачанні яе фігурантам. Сёння на допыце ў ведамстве была міжнародная аглядальніца кампаніі БелаПАН Тацяна Каравянкова. А ўжо паслязаўтра тут чакаюць рэдактарку агенцтва Ірыну Леўшыну і Паўлюка Быкоўскага.
06.11.2018
Прэс-сакратар БАЖ: Мы мусім заступіцца за нашыя медыі
Следчы камітэт працягвае выстаўляць абвінавачанні па справе БелТА. Журналістаў вінавацяць у несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага навінавага агенцтва. Учора абвінавачанні выставілі чатыром журналістам парталу Тут Бай, сумы шкодаў ад паўтары да 7 тысячаў долараў. Сёння з візітам у Камітэце была журналістка агенцтва БелаПАН Таццяна Каравянкова, ёй налічылі шкоду ў дзве з паловай тысячы долараў. Тым часам, Беларуская асацыяцыя журналістаў БАЖ заклікала ўсіх да салідарнасці з фігурантамі справы БелТА, ды распачала кампанію пад назвай «Станем за журналістаў». Прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі на сувязі са Студыяй «Белсату».
06.11.2018