Дэпутаты наведалі ў шпіталі дзяўчыну, раненую трыма кулямі і гранатай
1. Марыю паранілі ў галаву, руку і нагу ўвечары 9 жніўня 2020 года. У шпіталі яе наведалі людзі з Палаты прадстаўнікоў. Што яны сказалі Марыі ды іншым параненым дзяўчатам і якую дапамогу запрапанавалі? 2. Барыс Беленькі і Леў Тарнопальскі засцерагаюцца везці фотавыставу «Мы з Беларусі» з ізраільскае Хайфы ў беларускія гарады праз непрадказальнасць дзеянняў мясцовых уладаў, якія не зважаюць на закон. 3. Чаму Павел Станкевіч з фонду «Тутака» агітуе польскіх беларусаў запісацца беларусамі, а не палякамі падчас перапісу насельніцтва ў Польшчы? І навошта польскім уладам ведаць нацыянальнасць грамадзянаў?
04.05.2021