Максім Вянгерскі

Як БАТЭ пераўтвараецца ў спартовага антыгероя
Арсенал-БАТЭ – 6:0. Напярэдадні барысаўчане разгромна прагулялі ў матчы з лонданцамі ды ўвайшлі ў тройку найгоршых камандаў Лігі Еўропы па прапушчаных мячах. Праз больш чым дзесяцігоддзе чэмпіёнства і бясспрэчнага аўтарытэту сярод заўзятараў БАТЭ разварочваецца на ўсе 180 градусаў ды ператвараецца ў спартовага антыгероя года ў Беларусі. Прычыны паразаў некалі самага паспяховага футбольнага клубу краіны шукаў Віталь Бабін.
08.12.2017