І Пуцін, і Лукашэнка пайшлі шляхам Брэжнева
І беларускі, і расейскі лідэры старанна маладзяцца, гуляюць у хакей і акунаюцца ў вадохрышчанскую купель – карацей, вонкава пакуль мала нагадваюць Леаніда Брэжнева, лядашчага генеральнага сакратара ЦК КПСС з дрэннай дыкцыяй. Але па сутнасці абодва выбралі ягоную сцяжыну.
20.01.2020