Чаму ў Беларусі і Літве камуністы па-рознаму паводзілі сябе з палякамі
У адрозненне ад Савецкай Беларусі ў Савецкай Літве былі польская грамадская арганізацыя, польскія школы і нават польская газета «Чырвоны штандар». І зусім не таму, што ў Літве было больш палякаў, чым у Беларусі. Пра гарадзенскіх палякаў распавёў першы старшыня Саюзу палякаў на Беларусі, доктар гістарычных навук Тадэвуш Гавін. Вядоўца і аўтар праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.
04.05.2021