Што ратавала ў Галадамор у Савецкай Беларусі?


У БССР некалькі разоў быў голад, але пра яго амаль не пішуць. Чаму? Ці таму, што ён быў нязначны? Ці таму, што гэта працяг савецкай палітыкі замоўчвання любых памылак ды свядомых злачынстваў улады? Нават той улады, што даўно знікла. Ці не знікла?

Пра Галадамор 1932–1933 гг. ва Украіне добра ведаюць па-за межамі гэтае краіны. Пра прычыны і маштабы голаду з імпэтам дыскутуюць гісторыкі ды «канапныя эксперты». Ва Украіне на дзяржаўным узроўні ў чацвёртую суботу лістапада адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галадамораў. «Галадамораў» – у множным ліку, бо голад 1932–1933 гг. быў не адзін ва Украіне.

А ці здараўся голад у БССР? Няўжо ў чарназёмнай Украіне голад быў, а ў Беларусі, дзе банітэт (якасць, дыхтоўнасць) глебы значна ніжэйшы, голаду не было?

«Бацька спытаўся пра мае планы: як далей? Сказаў, што хачу дэмабілізавацца і прыехаць дахаты, у Беларусь. А ён кажа: ці трэба? Усё ж там, у войску, хоць трудна, ды кормяць. А тут даямо бульбачку і – голад. Як да вайны. Цяпер на сваёй палосцы не пасееш – не тое, што ў вайну», – пісаў Васіль Быкаў у аўтабіяграфічнай кнізе «Доўгая дарога дадому».

Высвятляецца, што голад у БССР здараўся. І гэта сапраўдная загадка беларускай гісторыі – даследчыкі толькі пачынаюць яе разгадваць.Калі здараўся голад у БССР, і якія былі яго прычыны? Як беларусы ратаваліся ад голаду? Ці зведала голад Заходняя Беларусь? Як рэагавалі на голад улады? Ці дапамагала «родная» савецкая ўлада тым, хто цярпеў ад голаду? Ці была нейкая дапамога з-за мяжы? Колькі выйшла публікацыяў на тэму голаду ў БССР? Чаму тэма голаду мае быць даследаваная?

Вынікамі даследаванняў пра голад у БССР падзялілася кандыдат гістарычных навук Ірына Раманава. Яна адна з першых закранула гэтую тэму ў грунтоўным артыкуле «Голад 1932–1934 гг. і Беларусь», які быў апублікаваны ў 1-м нумары за 2003 год часопісу «Спадчына» (с. 78–88).

Вядоўца і аўтар праграмы – доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

У 2008 годзе «Белсат» зрабіў дакументальны фільм пра вялікі голад пачатку 1930-х гг. у Беларусі, які называецца «Лебядовыя гады».

Фільмы
Лебядовыя гады, дак. фільм
2014.07.28 17:59