13,3% беларусаў дэкларуе, што не ўмее чытаць па-беларуску
Адныя да роднае мовы прыходзяць самыя, іншым дапамагаюць знаёмыя ці сябры. Але ёсць тыя, каму пашчасціла найбольш, бо яны навучыліся размаўляць па-беларуску ў сям’і. Што праўда ў Беларусі гэта не так і лёгка. Існуе адміністратыўны супраціў у школах, універсітэтах, дзяржаўных установах. На сувязі з намі Надзея Брылеўская, шматдзетная маці, якая падзеліцца з намі сакрэтамі таго, як выхаваць дзяцей па-беларуску ў рускамоўным асяроддзі.
21.02.2019