Над намі Бог і наш штандар,
Насупраць нас звырод.Ён мне ня сябра і ня брат
Падобы не знаходзь
Ён прайдзісвет, ён супарат
І я кажу: «Сыходзь!»Годзе! Годзе! Годзе! До!
Годзе! Годзе! Годзе! До!
Годзе! Годзе! Годзе! До!
Годзе! Годзе! До!Ён дзень у ноч ператварыў,
Хацеў, каб слеплі мы.
Ён вёў таго, хто не ўміраў,
Да торбы і турмыЁн хлусіў нам, што трэба ў бой
Для новых заваёў.
Сыходзь і забірай з сабой
І слуг, і халуёў!Я ўладар сваёй зямлі
Я за яе грудзьмі,
Каб мы былі, каб мы жылі
Ня быдлам, а людзьміПрыходзіць дзень, прыходзіць час
Ня так, ня мімаходзь.
Дык хай гучыць у кожным з нас
Няўмольнае: «Сыходзь!»